Перайсці да зместу

3-ці Беларускі фронт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
3-ці Беларускі фронт
Краіна
Уваходзіць у Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Тып Фронт
Удзел у

Трэці Беларускі фронт — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Утвораны 24 красавіка 1944 года у выніку перайменавання Заходняга фронту.

Першапачаткова ў яго склад былі ўключаныя 5, 31, 39-я і 1-я паветраная арміі. У наступным у яго ўваходзілі 2-я і 11-я гвардзейскія, 3, 21, 28, 33, 43, 48, 50-я арміі, 5-я гвардзейская танкавая і 3-я паветраная арміі.

Удзел у аперацыях і бітвах

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Беларускай аперацыі 1944 года фронт правёў Віцебска-Аршанскую (сумесна з Першым Прыбалтыйскім фронтам), Вільнюскую і Каўнаскую аперацыі. Яго войскі прасунуліся на глыбіню 500 км, вызвалілі гарады Віцебск, Орша, Барысаў, Мінск, Маладзечна, Вільнюс, Каўнас і іншыя, выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР з Усходняй Прусіяй.

У кастрычніку 1944 года фронт сіламі 39-й і 1-й паветранай армій ўдзельнічаў у Мемельскай аперацыі 1-га Прыбалтыйскага фронту, у выніку якой была ізаляваная і прыціснутая да Балтыйскага мора Курляндская групоўка праціўніка. Войскі фронту прасунуліся на глыбіню ад 30 да 60 км у Усходнюю Прусію і ў Паўночна-Усходнюю Польшчу, авалодалі гарадамі Шталупенен (Несцераў), Голдап, Сувалкі.

У студзені-красавіку 1945 войскі 3-га Беларускага фронту ўдзельнічалі ва Усходне-Прускай стратэгічнай аперацыі, падчас якой 13-21 студзеня правялі Інстэрбургска-Кёнігсбергскую аперацыю.

Ва ўзаемадзеянні з 2-м Беларускім фронтам яны прарвалі глыбока эшаланаваную абарону, прасунуліся на глыбіню 70-130 км, выйшлі на подступы да Кёнігсберга (Калінінград) і блакавалі ўсходне-прускую групоўку праціўніка, а затым (13-29 сакавіка) ліквідавалі яе і выйшлі да заліва Фрышас-Хаф.

З 6 па 9 красавіка войскі фронту правялі Кёнігсбергскую аперацыю, у выніку якой авалодалі крэпасцю і горадам Кёнігсберг.

25 красавіка, завяршыўшы ліквідацыю Земландскай групоўкі войскаў праціўніка, авалодалі портам і горадам Пілай (Балтыйск).

Расфарміраванне фронту

[правіць | правіць зыходнік]

15 жніўня 1945 года на падставе загаду НКО СССР ад 9 ліпеня 1945 г. фронт расфарміраваны, палявое ўпраўленне пакладзена на фарміраванне ўпраўлення Баранавіцкай ваеннай акругі.